Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.

Не перапіс, а агляд

Размова з ксяндзом Тадэвушам Ісаковічам-Залескім, членам Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей, духоўнікам Каталіцкага касцёла армянскага абраду, удзельнікам антыкамуністычнай апазіцыі ў ПНР, не хаваючым сваіх правых поглядаў, таксама спрэчных адносна люстрацыі Касцёла

Ніва”: — Якая ў Вас ацэнка таго, ці нацыянальны перапіс пакажа сапраўдныя даныя аб ліку нацыянальных меншасцей у Польшчы?

Тадэвуш Ісаковіч-Залескі: — Так як і іншыя прадстаўнікі меншасцей, якія ўдзельнічаюць у працах супольнай камісіі на пасяджэнні ў Беластоку, маю засцярогі да гэтага перапісу, бо баімся, што не пакажа ён сапраўдных вынікаў, прытым па розных прычынах. Гэтыя прычыны ў розных частках Польшчы іншыя. Думаю, што будзе ён толькі нейкай спробай ацэнкі, колькі ёсць меншасцей у Польшчы, а не поўным вынікам. Пакуль што маем некалькі месяцаў затрымкі. Некалькі разоў ужо абяцалі, што вынікі будуць абнародаваны. Фактычна ёсць боязь, што палітыкам можа не спадабацца тое, што атрымаецца, што меншасцей больш, чым было паказана. Я думаю, што трэба выяўляць сапраўдныя вынікі. Напэўна, напрыклад у выпадку мешаных сужонстваў, некаторыя меншасці расцярушаныя, а ў выніку паланізацыі — так, як у выпадку армянскай меншасці — наступаюць працэсы асіміляцыі. Аднак гэты стан трэба паказаць па-сапраўднаму.

А ці можна сказаць, на што пакрыўдзілася на пасяджэнні супольнай камісіі ў Беластоку Люцына Новак з кіраўніцтва Галоўнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF