Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.
Пагляд на БірмуМацей ХАЛАДОЎСКІЧарговую выставу мастакоў з Беларусі можна было паглядзець апошнім часам у беластоцкай галерэі „Агарт” (вул. Юравецкая, 34). У гэты раз свае працы паказала 32-гадовая Наташа Ляпкіна з Гродна. Яе карціны інспіраваныя Бірмай, а выстава мае загаловак „Мінгалаба”, што значыць „Вітаю”. Сёлета ў „Агарце” гэта ўжо другая экспазіцыя беларускага мастака. На пераломе студзеня і лютага можна тут было пазнаёміцца з карцінамі Вікторыі Ільіной. На яе выставе п.з. „Правінцыя” паказаны быў крыху таямнічы і насычаны колерамі станковы жывапіс, прысвечаны пейзажу беларускіх прадмесцяў, мястэчак і вёсак ды нацюрморты. Зусім адрознымі, так у тэматыцы, як і ў мастацкіх прыёмах з’яўляюцца карціны Ляпкінай. Гэта свайго роду падвядзенне падарожжаў мастачкі ў Бірму, краіну ў Індакітаі, дзе ў 90% пражываюць будысты. Пяць прац на выстаўцы (у тым ліку выкананых на натуральнай бірманскай паперы) гэта творы аўтара якраз з Бірмы, МПП Ін Мінта (MPP Yei Myint), якому гродзенская мастачка рашыла зрабіць прамоцыю ў Еўропе, а які стаў адным з яе майстроў. Сама Наташа Ляпкіна кончыла ў 1998 г. факультэт мастацтва ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Яе дыпломная праца пад кіраўніцтвам праф. Аляксандра Дулуба была прысвечана спосабам выконвання эскізаў і рысункаў чалавека. І якраз выявам людзей мастачка верная да сёння. На беластоцкай выставе былі галоўным чынам партрэты жыхароў Бірмы і агульныя сцэны з дакладна выкананымі дэталямі, як (...) |