Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.

З руднянскага грудка

Міра ЛУКША

Веры Казбярук з Рудні, у дзявоцтве Рыгаровіч, адно наймацней трымаецца ў памяці: яе хрышчоная матулька. Кацярына Янушка была дваюрадная Верына сястра. Сустракаемся ў Верынай кватэры ў блёку ў Бандарах, на „аседлі”, там, куды пасялілі вялікую частку жыхароў вёсак, прапаўшых пад чашай Семяноўскага возера. Дачка Веры, Марыя Хлябіч, штогод збірае жыхароў Рудні ля крыжа, прысвечанага загінулай вёсцы. У Марусі засталіся вершы, напісаныя Кацяй Янушка, адной з першых тутэйшых бізнесвумен, па-руску. У папцы з вершамі, выведзенымі чорным атрамантам прыгожым почыркам ёсць таксама верш Віктару Шведу, беларускаму паэту (яго сочинения читаются в каждой избе). Кацярына Рыгаровіч, 1903 года нараджэння, сваю рускую мову прывезла з бежанства. Каця рускую школу ў Петраградзе кончыла, была медсястрой, абарочвалася ў культурнай кампаніі, шмат чытала. Стройная, высокая, дама.

— Пра бандарскае жыццё пісала, пісала і вершы-лісты, як для „пявіцы Зыкінай”, — кажа Марыся. — Дарагому ўнучку Міхаілу — гэта майму брату. І як сястра Аляксандра ў Аўстралію выехала, і для мяне — для „ўнучкі Мані”. Пісала мне ў Беласток пісьмо, як я вучылася. Пісала фацэцыю, як у нас бацюшку выбіралі... Пра тутэйшае жыццё пісала.

— Я пра сябе цяпер не думаю, — пацірае свае стомленыя вочы бабуля Вера. — Думаю, каб заступіла ноч і дзень пачаўся. Пяць лет як мой чалавек ляжыць. Мы самі з Рудні паходзім, нас „Плячакамі” называлі, на тым грудку, што мост быў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF