Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.
Беларуская мандрагораМіраслаў ГРЫКАУ свеце СМІ Аляксандра Лукашэнку называюць „ізгоем Еўропы”. Ды які з яго ізгой, калі нават з прэзідэнцкай пасады няма як яго выкінуць. Укараніўся ён так у беларускай зямлі, як атрутная мандрагора. Што больш, стаў на яе падобны цюцелка ў цюцельку. Навонкі ён паспаліты і як зелле мандрагоры нічым не адрозніваецца ад атачэння. Быццам бы ён беларус, а па-беларуску не гаворыць. Быццам абараняе суверэнітэт краіны, але зусім не супраць зняволення яе ў лапах расійскага мядзведзя. Быццам прымае яго сяброўскім сняданкам, складзеным з беларускіх газавых труб, але ўжо намерваецца запрасіць яго на багаты абед з усёй беларускай гаспадаркі. Аднак пры адной умове — што захавае сваё прэзідэнцкае крэсла. А хай там і захоўвае, мабыць думае мядзведзь. Праўда, мусіць пакапрызнічаць, што гэты абед цяжкі для пераварвання, ды паколькі мае быць дарэмны, ды прытым у выглядзе пажыццёвага абанементу, дык глытне і абед, а потым і крэсла, а разам з імі і Аляксандра Лукашэнку. Бо такі з яго палітык, як з нашай Доды артыстка, якая на эстрадзе і х-мі кіне, і голы азадак каму трэба — хоць часцей каму не трэба — пакажа. Адно толькі, што Лукашэнка гэта не Дода і з усёй бессаромнасцю галавы дзяржавы... голы кулак паказвае суседзям. Ды таксама як і Дода, больш каму не трэба, чым трэба. Нават калі паграбціся глыбей, Аляксандр Лукашэнка аказваецца быць падобным на мандрагору, якой корань вельмі ж нагадвае чалавечую фігуру. І галаву (...) |