Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.
Суцэльная паласаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНародная мудрасць сцвярджае, што жыццё чалавека можна параўнаць з чаргаваннем белых і чорных альбо, калі заўгодна, светлых і цёмных палосаў. Напэўна, у жыцці кожнага асобнага чалавека так і ёсць. А вось калі возьмем існаванне дзяржавы, то нешта гэтая філасофія не спрацоўвае. Яскравы тут прыклад — наша Рэспубліка Беларусь. Як выбралі сабе беларусы ў 1994 годзе прэзідэнта, так і надышла суцэльная чорная змрочная паласа. Васемнаццаты год запар няўхільнае паслядоўнае пагаршэнне сітуацыі. Пагаршэнне ва ўсіх сферах: гаспадарчай, фінансавай, становішчы з правамі чалавека і дэмакратыяй, дэградацыя грамадскай маралі, паглыбленне грамадзянскай нянавісці. Беларусь становіцца ізгоем усёй Еўропы, усё больш робіцца ізаляванай ад цывілізаванага свету. Калі ўвесь кантынент адчыняе межы, нават суседзі Украіна і Расія, дзе кіруюць аўтакратычныя рэжымы, здолелі дамовіцца пра бязвізавы ўезд сваіх грамадзян у многія краіны, Беларусь усё часцей называюць „чорнай плямай” на мапе Еўропы. Дайшло да таго, што краіну пад сінім небам пакінулі ўсе амбасадары Еўрасаюза і рэальнай стала пагроза замарожвання альбо ўвогуле ліквідацыі дыпламатычных стасункаў. Уладар Беларусі без ценю сумневу адкрыта абражае прадстаўнікоў заходніх дзяржаў і гатовы спыніць з імі ўсялякія кантакты. Прычына такой агрэсіўнай пазіцыі спальвання ўсіх мастоў — сур’ёзнае маскоўскае заплечча. Крамлю выгодная палітычная і дыпламатычная ізаляцыя Беларусі, гэта (...) |