Ніва № 12 (2914), 18 сакавік 2012 г.

Узяць асвету ў свае рукі!

Ганна КАНДРАЦЮК

Польскія літоўцы апрацавалі стратэгію развіцця нацыянальнай асветы ўжо адзінаццаць гадоў таму назад і зараз мадыфікуюць яе пад патрэбы сённяшняга дня. Сваю стратэгію маюць украінцы і немцы. У рэшце рэшт прачнуліся і беларусы. Думаць пра апрацоўку стратэгіі заставілі нас абставіны і кашмарны стан падручнікаў, якія цягам апошніх пятнаццаці гадоў шмат страцілі на актуальнасці. Без дакумента, які мае вагу грамадскай дамовы, цяжка што-колечы змяніць, думаць пра развіццё, назіраць за працэсам навучання. І вось, 8 сакавіка, па ініцыятыве Барбары Пякарскай, старшыні аб’яднання АБ-БА ў Ваяводскай управе ў Беластоку адбылася першая сустрэча настаўнікаў і дзяржаўных чыноўнікаў адказных за асвету і нацыянальныя меншасці ў Польшчы.

Сустрэчу адкрыў сам падляшскі ваявода Мацей Жыўна, які згадаў пра 44 асветныя ўстановы, у якіх вядзецца навучанне беларускай мове для больш за 3 300 асоб. Пра элементы стратэгіі і яе значэнне расказаў Дабеслаў Жэмянеўскі — начальнік аддзялення ў Дэпартаменце рэлігійных канфесій ды нацыянальных і этнічных меншасцей.

— Апрацоўка стратэгіі не павінна зацягнуцца больш чым год. У ёй павінен апынуцца аналіз асветнай сітуацыі, і на яе аснове трэба выпрацаваць стратэгію з мэтай захавання нацыянальнай свядомасці. Гэты дакумент з думкай пра вашу будучыню павінен, вядома, змяшчацца ў канонах палітыкі Польшчы. Самай важнай справай тут з’яўляецца празрыстая структура фінансавання, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF