Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.
Масленіца ў ЧыжахАляксей МАРОЗЗараз ахвотна вяртаемся да традыцый продкаў, якія тыя захоўвалі ў час святкаванняў, штодзённай працы і сямейных урачыстасцей. У час фальклорных аглядаў паказваюцца вясельныя і хрысцінныя абрады, прэзентуюцца даўнія песні, сцэнкі прадзення кудзелі або квашання капусты. Удала прэзентуецца на сцэне таксама „Багаты вечар”, ці калядаванне, але не спаткаўся я яшчэ з прэзентацыяй абраду „Масленіцы”. Старэйшыя суразмоўцы памятаюць, як у некаторых вёсках яшчэ да вайны ў масленічны тыдзень моладзь каталася на санках і спявала песні. Запусты з выпіўкай і танцамі ў асноўным ладзіліся тады яшчэ ў мясапусную нядзелю. З даўняй „Масленіцы” доўга захоўвалася, а зараз нават і аднаўляецца, традыцыя спажывання ў сырапусны тыдзень большай чым звычайна колькасці страў з выкарыстаннем малака, сыроў, масла і яек, у тым ліку традыцыйных усходнеславянскіх бліноў, варэнікаў, піражкоў. У Комплексе школ у Чыжах 24 лютага другі раз прыпомнілі вучням багаты абрад „Масленіцы”, з падзелам на гульні ў кожны дзень масленічнага тыдня. Мерапрыемства падрыхтаванае было пад наглядам настаўніц беларускай мовы Валянціны Андрасюк і Анны Лаеўскай. Вучні і прысутныя настаўнікі мелі магчымасць даволі дэталёва пазнаёміцца з усходнеславянскім гуляннем, вытокі якога сягаюць паганскіх часоў, калі нашыя продкі развітваліся з зімой і віталі вясну. З прыходам хрысціянства ў Русь гэтыя гульні былі прымеркаваныя да сырапуснага тыдня. — З абрадам „Масленіцы” я (...) |