Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.

З крынкаўскіх эпізодаў

Іаанна ЧАБАН

— Аська, я ўвогуле не задумваўся над справамі, пра якія мы тут гаворым. Жыў хвілінай, сённяшнім днём, — прызнаўся мой сусед Віцька, таксама як і я, 1974 года нараджэння. — Сустрэчы з табою пераварочваюць мой сённяшні лад жыцця. Пачынаю бачыць тое, што здавалася зусім не існаваць. Ты мяне проста накручваеш. Праваліў я многа вельмі важных жыццёвых рашэнняў. Ужо іх не адкруціш. Часу назад не перапхнеш. Мая маці таксама пра важнасць гэтых спраў мне ў ранняй маладосці талкавала і толькі цяпер я зразумеў, што не памылялася. Ты вельмі добрую справу робіш і напэўна ўсё выйдзе так як трэба. Прызнаюся, што зайздрошчу табе рашучасці. Калі б я апынуўся ў тваім становішчы, адразу здаўся б. Колькі табе тут калодаў пад ногі кідалі, каралі, мсціліся. Я ўжо б за гэты час з пяць раз напрамак дзейнасці памяняў, а ты — далей сваё, пад горку, наперад! Мушу цябе завезці на недалёкі хутар да бабы Соні. Яна вельмі гаваркая і цікавыя аповеды снуе, а як трэба, то і заспявае. Такой душы кампаніі — са свечкай шукаць! А тут, на Пагулянцы, жыве стары Косцік, з дзеда-прадзеда крынчанін, ён нават легенды пра паўстанне Крынак ведае. Я з ім добра знаёмы, раней разам у лесе працавалі. Столькі ён мне нараспавядаў! А як ён спявае!.. Раз мне хваліўся сваёй двухсотгадовай шопкай. Я нават туды ўсярэдзіну залез, захапіўся старадаўнімі нізкімі дзвярыма, здаравеннымі, цяжкімі. Тады яшчэ страхой шопка была пакрыта. Ты не адкладвай, зараз да Косціка ідзі, пакуль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF