Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.
У хаце вяселле, а нам сумнаМацей ХАЛАДОЎСКІДругі дзень пасяджэння Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей (СКУіНіЭМ) у Беластоку здамінавалі справы датычныя дыскрымінацыі нацыянальных меншасцей, а асабліва акты ксенафобнага характару, да якіх дайшло ў мінулым годзе на Падляшшы — у Беластоку, Ядвабным, Крынках, Орлі і Пунску. Аб праблемах, якія абмяркоўваліся камісіяй у першым дні абрад пісалі мы тыдзень таму (аб апасках за сумленную апрацоўку даных сабраных Галоўнай статыстычнай установай (ГСУ) у час мінулагодняга нацыянальнага перапісу ды месцы меншасці ў публічных радыёвяшчанні і тэлебачанні). Другі дзень пачаўся кароткім выступленнем падляшскага ваяводы Мацея Жыўны. Спаслаўся ён на ксенафобныя здарэнні з мінулага года: — Мы стварылі м.інш. зінтэграваную групу мундзірных службаў па справах бяспекі нацыянальных меншасцей. Пры такіх здарэннях сіла можа быць толькі ў еднасці. Прадстаўнікі беластоцкай Ваяводскай камендатуры паліцыі былі згодныя: — Мы гэта называем інцыдэнтамі, але звязанымі з ксенафобіяй. Выяўленне віноўнікаў інцыдэнтаў накіраваных супраць меншасцей для паліцыі з’яўляецца прыярытэтам. У другой палове 2011 года падляшская паліцыя абучыла 1250 функцыянераў адносна злачынстваў звязаных з нянавісцю м.інш. у адносінах да нацыянальнасцей іншых чым польская. Паліцыянты ўдзельнічалі таксама ў 114 сустрэчах з вучнямі, тлумачыўшы гэтую праблематыку. Кругласутачна працуе паліцыйны тэлефон (...) |