Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.
Шчырая сустрэча з „Белавежай”Сяргей ЧЫГРЫНМае рацыю Ян Чыквін, які называе літаратурнае аб’яднанне „Белавежа” — Саюзам беларускіх пісьменнікаў Польшчы. Вось гэты саюз творчых беларусаў атрымаў летась новы падарунак — літаратурны альманах „Белавежа”*. Гэты падарунак „белавежцы” зрабілі не самі сабе, але для шырокага кола чытачоў, якім яшчэ неабыякавая беларуская літаратурная творчасць. Шчыра скажу, я парадаваўся за альманах „Белавежа” не менш за тых, чые творы склалі гэтую кніжку. Я люблю і цаню „белавежцаў” за іх талент, адданасць роднаму слову, за беларускасць. Я ганаруся імі і буду заўсёды нізка перад імі кланяцца. Гэта розныя людзі па ўзросце: ад старэйшага і мудрага Георгія Валкавыцкага да таленавітай прыгажуні Кацярыны Сянкевіч. І прачытаў я альманах з вялікай радасцю і прыемнасцю. Прачытаў і адпачыў душой і сэрцам. Наогул, пра літаратурнае аб’яднанне „Белавежа” можна ўжо пісаць і абараняць доктарскія дысертацыі. Шлях яно прайшло ўжо вялікі — ажно 54 гады. І шлях працягваецца, і на гэты шлях ступаюць усё новыя і новыя творцы-спадарожнікі, далучаюцца яны смела, апантана, ярка. Праўда, альманах „белавежцаў” даўно ўжо не з’яўляўся на свет. Затое асобныя зборнікі беларускіх літаратараў Польшчы выходзяць рэгулярна і чытаюцца даволі цікава, хаця хапае і ў іх слабых твораў. Мне прыгадваюцца, і я маю іх у сваёй асабістай бібліятэцы, літаратурныя альманахі „Рунь” (1959), „Мой родны кут” (1963), тры кнігі „Белавежы” (1965, (...) |