Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.

Пачатак „Года Крашэўскага”

Яўхім РУПАЙЛА

У сусветным календары юбілейных дат на 2012 год, напэўна, сярод вялікіх юбілеяў асобна вызначаецца 200-годдзе з дня нараджэння нашага земляка-ліцвіна, літаратара, мастака, музыкі, навукоўца і выдаўца Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Найбольш насычаным на падзеі да гэтага юбілею будзе Пружаншчына, якая з’яўляецца для „тытана працы” малой радзімай. Ініцыяваў маштабнае святкаванне аддзел культуры Пружанскага райвыканкама, ужо распрацаваны і зацверджаны на высокім узроўні план мерапрыемстваў да гэтага значнага юбілею. Галоўная роля ў святкаванні тут належыць музею-сядзібе Пружанскі палацык, які вось ужо амаль пяць гадоў у супрацоўніцтве з Музеем Ю. І. Крашэўскага ў Раманове (Польшча) займаецца вывучэннем спадчыны пісьменніка. На працягу года музеем запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму юбілею.

І вось, своеасаблівым адкрыццём „Года Крашэўскага” стала імпрэза, якая адбылася 26 студзеня 2012 г. у сценах Пружанскага палацыка — тут праходзіла прэзентацыя серыі выданняў „К 200-летию со дня рождения Ю. И. Крашевского”, што выйшла ў брэсцкім выдавецтве „Альтернатива”. На мерапрыемства сабралася шмат мясцовай інтэлігенцыі, прыехалі вучні Загорскай школы (бліжэйшая да радавога маёнтка Крашэўскіх у в. Доўгае на Пружаншчыне), якія пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Мікалая Сахарука ствараюць мемарыяльны куточак Крашэўскіх у школе з макетам сядзібы. З польскага Музея Ю. І. Крашэўскага ў Раманове прыехала дырэктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF