Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.
За БраньскамАляксандр ВЯРБІЦКІРанішні аўтобус з Беластока ў Цехановец цераз Лапы забірае з вялікага горада дзве асобы. Перад Суражам яшчэ дзве. У Суражы, на маё здзіўленне, не спыняючыся, машына не кіруецца ў напрамку Лап, толькі едзе ў бок Страблі. У Завыках забірае сямёра моладзі і заварочваецца назад. У Суражы ніхто не злазіць, толькі заходзяць чарговыя сем маладых асоб. Усе пасажыры, апрача мяне, пакідаюць аўтобус у Лапах. Апошнім часам ездзіў я гэтым курсам бадай два гады раней. Не заязджаў ён тады ў Завыкі, не забіраў адтуль моладзі. Але час памяняўся, у Лапах спынілі працу дзве вялікія фірмы, цукровы завод і вагонная майстэрня, працуюць толькі школы. Магчыма, што аўтобусам мясцовага курсіравання, якімі даязджалі з вёсак рабочыя ў згаданыя заводы, не стала каго вазіць, курсы паліквідавалі, а моладзь у лапскія школы возіць прынагодна аўтобус, што цераз Лапы праязджаў быццам выпадкова. За Лапамі па дзве асобы дасядаюцца яшчэ ў Москвіне, Алендзкіх і Свірыдах, усе выходзяць у Браньску, далей аўтобус павёз паветра. У Браньску перасядаюся ў іншы аўтобус, што з Бельска едзе ў напрамку Сямятыч; з’яўляюся там адзіным пасажырам. У Бурхатах жанчына дасядае, каб праехаць два прыпынкі — у касцёл у Кліхах. У Галёнках злажу і я; далей шафёр паехаў сам. Навошта я пішу пра такія дэталі? Каб паказаць, што наша насельніцтва перастае карыстацца публічнай камунікацыяй, што няма ёю каму ездзіць, няма каму плаціць за праезды аўтобусаў і іх курсы будуць (...) |