Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.
Далейшае змаганне за Белавежскую пушчуАляксей МАРОЗУ пачатку гэтага года ў Сейме РП стаў разглядацца грамадзянскі праект змен у закон аб ахове прыроды, у якім прапануецца абмежаваць правы мясцовых самаўрадаў. Згодна новаму праекту, самаўрады не маглі б ужо вырашаць аб стваранні новых і павялічванні плошчы існуючых нацыянальных паркаў, так як да гэтай пары, а толькі праводзіліся б з імі звычайныя кансультацыі. Лічыцца, што грамадзянская ініцыятыва ў справе паркаў пачала хутка раскручвацца менавіта з за нашага Белавежскага нацыянальнага парку, а карацей гаворачы, пасля таго, як самаўрады Гайнаўскай, Нараўчанскай і Белавежскай гмін у 2010 годзе не згадзіліся на прапанову Міністэрства асяроддзя павялічыць плошчу БНП. Узамен самаўрады Гайнаўскага павета мелі атрымаць датацыі і льготныя пазыкі на суму больш за 70 млн. зл. на праэкалагічныя інвестыцыі. Хаця не страцілі яны ўсіх згаданых сродкаў, то зараз з дзяржаўнага бюджэту прапануюцца на праэкалагічныя інвестыцыі адносна невялікія грошы. Ёсць шанц, што пушчанскія і прыпушчанскія гміны атрымаюць вялікія еўрасаюзныя сродкі, за якія хадайнічаюць пасол ад Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч і незалежны сенатар Владзімеж Цімашэвіч, але гэта яшчэ больш аддаленая перспектыва. Частка назіральнікаў за размовамі ў справе міністэрскага праекта павелічэння тэрыторыі БНП, што восенню 2010 года закончыліся паразай, меркавалі, што адной з перашкод былі самаўрадавыя выбары, перад якімі праводзіліся сельскія (...) |