Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.

Помста ружовага коніка

Міраслаў ГРЫКА

Калі Аляксандр Лукашэнка даў штурхель пад зад паслу РП у Беларусі, я не вельмі верыў, што Дональд Туск прамовіць голасам чалавека, а не палітыка і да таго па-беларуску. Усё ж! „Я хачу сказаць пару слоў грамадзянам Беларусі. Будзьце моцнымі. Трымайцеся! Жыве Беларусь!”. Паверце мне, што нават сіла спалучаных галасоў таго, хто басам кліча ў пустыні і контральтаў песні сірэны не кранула б мяне так, як словы выказаныя польскім прэм’ерам. Здаецца, першы раз у гісторыі польска-беларускіх стасункаў кіраўнік польскага ўрада звярнуўся, абмінаючы дыпламатычны этыкет і гэтым самым дзейснага прэзідэнта Беларусі, непасрэдна да беларускага народа. Прытым на роднай яму мове. Рэч гэта вельмі рэдка практыкаваная ў свеце палітыкі і калі ўжо трапляецца, сведчыць аб крайнім вычарпанні палітычнага цярпення і ўвогуле людскага цярпення. І не столькі самога Дональда Туска, што ўсяго еўрапейскага эстаблішменту. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца далейшы тэкст прэм’ера, які ў гэты раз па-польску выказаў „поўную салідарнасць з усімі грамадзянамі, якія пакутуюць ад практык прэзідэнта Лукашэнкі і яго каманды”.

Я не хацеў бы звышінтэрпрэтаваць словы польскага — я не завагаюся прымяніць гэтае слова — дзяржаўнага дзеяча, — ды бадай ён з’яўляецца адзіным адважным палітыкам, які ясна паказаў, што ў асобе Аляксандра Лукашэнкі не бачыць партнёра, а толькі... селебрыці. Палітычную зорку. Селебрыці, як вядома, вядомыя тым, што яны... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF