Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.

Абсалютны прыярытэт

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і яшчэ адна элегантная перамога на постсавецкай прасторы. Уладзімір Пуцін, якому па праву і належаць практычна ўсе перамогі амаль усіх кандыдатаў краін СНД, якіх менавіта ён і абірае, і зацвярджае, і падтрымлівае, на гэты раз перамог сам. Ён упэўнена абставіў усіх сапернікаў, разбіўшы іх ушчэнт. Набраў больш за 60 адсоткаў, пакінуўшы астатнія дзяліць тым чатыром, якія выконвалі на расійскіх выбарах ролю зазывал, разагрэву і падтанцоўкі.

Каб сапернікаў у Пуціна было не чатыры, а чатыры тысячы, то вынік быў бы такім жа. Зрэшты, усё гэта прагназавалася задоўга да выбараў. Гэта там, на Захадзе ды ў Амерыцы да апошняй хвіліны невядома, які з кандыдатаў набярэ крыху больш галасоў за другога. Тут усё па-іншаму. Тут усё вядома — і хто пераможа, і якую палітыку ён павядзе на будучыню. Зрэшты, ён яе ўжо агучыў.

Для нас абсалютным прыярытэтам у знешняй палітыцы з’яўляюцца краіны СНД, — сказаў ён журналістам пасля абвяшчэння першых вынікаў падліку галасоў.

Ніхто і не сумняваўся. Знешняя палітыка ўсяго толькі працяг унутранай. Калі там усё ўдалося падмяць пад сябе, то чаму не распаўсюдзіць гэты досвед для пачатку на суседзяў, на так званае СНД, што можна чытаць як СССР.

Чаму б не паспрабаваць гэта зрабіць, калі практыка паказвае, што менавіта брутальна захопленыя тэрыторыі і застаюцца найбольш падуплыўнымі. Прыкладам Чачня. Малацілі гарады і вёскі гэтай маленькай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF