Ніва № 11 (2913), 11 сакавік 2012 г.
Найлепшая кніга — Міхася АндрасюкаМіра ЛУКША„Беластоцка-падляшска-тутэйшыя” намінанты — так назвалі адбор кніг з дваццаці пяці заяўленых на дваццаць першы выпуск Літаратурнай узнагароды прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2011 год. Гэтай узнагародай вылучаюцца найлепшыя кнігі года, якіх тэматыка вяжацца з Беластокам ці рэгіёнам або такія, якіх біяграфія аўтараў звязана з Беластокам, а іх клімат і рэаліі лучацца з рэгіёнам. Узнароджваюцца найлепшыя кнігі з усіх літаратурных жанраў (з выключэннем анталогій і апрацовак). Рэгламент узнагароды з гадамі мяняўся — ад найлепшай паэтычнай кнігі, да падзелу на катэгорыю паэзіі і прозы, пасля адмаўлення ад гэтага падзелу. Да дваццатага выпуску пераможцамі конкурсу былі 16 паэтычных тамоў і толькі 4 творы прозай. Сярод узнагароджаных у мінулых гадах аўтараў былі м.інш. Эдвард Рэдлінскі родам са Страблі, Уладзімір Паўлючук родам з Рыбалаў, Ігнат Карповіч — са Случанкі. Сёлета намінантамі былі „Biały koń” Міхася Андрацюка, „Książka meldunkowa” Яна Камінскага, „Śladami twoich stóp” Камілі Пшыходзень, „Samosiejki” Тэрэсы Радзевіч ды „Kulki rtęci” Войцеха Рашкоўскага (дзве апошнія выдадзены па за Беластокам, высока ўзнагароджаныя ў Польшчы). Раней вельмі часта закідвалі членам Капітула ўзнагароды імя Казанэцкага, што моцна на іх рашэнне ўплывала тое, што намінаваная кніга, выдадзеная часта ў вялікім, прэстыжным выдавецтве, заззяла ўжо на агульнапольскім небасхіле, а кніжкі, якія паявіліся ў (...) |