Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.

Гавэнда з традыцыямі

Аляксей МАРОЗ

Хаця сёлетні ХІІІ выпуск Конкурсу беларускай гавэнды, які 24 лютага традыцыйна адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы пад наглядам настаўніка беларускай мовы Яна Карчэўскага, нельга назваць юбілейным, аднак дае ўжо ён права паўспамінаць і вярнуцца ў думках да 2000 года. Тады першы раз здзейснілася задума Яна Карчэўскага і ў Гайнаўскім белліцэі з расказамі выступілі дзеткі і моладзь Гайнаўскага павета. Пасля конкурсная камісія і настаўнікі, якія апекаваліся расказчыкамі, стараліся выпраўляць памылкі і вучылі маладых людзей мастацкаму чытанню. Сталі паяўляцца аўтарскія расказы, якія вучні рыхтавалі самастойна або з дапамогай сваіх педагогаў. Аднак найчасцей вучні рыхтаваліся да расказаў супольна са сваімі настаўнікамі, якія, ведаючы іх магчымасці, дапамагалі так падрыхтавацца да выступаў, каб паказаць як мага найбольш козыраў маладых людзей. Аднак канчатковы рэзультат выступаў з расказамі па-беларуску залежаў у вялікай ступені ад акцёрскіх здольнасцей маладых людзей. Хаця мастацкі ўзровень гавэндзярскага конкурсу ў агульным павышаўся, то нельга сказаць, што гэта адбывалася з году ў год, бо бывала, што ў некаторых гадах выступала якраз менш здольная моладзь.

У гэтым годзе выступілі ў агульным здольныя вучні і відаць было, што большасць з іх акуратна падрыхтавалася да конкурсу. Канешне, былі розныя хібы, але за імі сачыла ўжо конкурсная камісія. Калі вучні рабілі моўныя памылкі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF