Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.

Вакол Адрынок

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

„Праўдзівае краязнаўства — гэта не слізганне ў мяккіх тапачках па наваскаваных да бляску паркетах музеяў, выставак ці палацовых залаў, але перш за ўсё вандроўка па такіх сцежках-дарожках, дзе не то што „волга”, нават „лазік” не праб’ецца і трэба ісці пешшу, і наведанне такіх мясцін, у якіх вас сустрэне звонкім і рознагалосым „дзень добры” грамадка шустрай басаногай дзетвары, а дзядок-старэча папросіць сесці на мураве пад цяністым берастам і павядзе гутарку пра даўняе, колішняе, дзіўнае, ні то быўшае на самай справе, ні то паўстаўшае ў яго ўяўленні, застываючым ужо пад холадам паважнай сівізны, — пісаў Мікола Гайдук у 37-м нумары „Нівы” ад 1978 года. — І калі хто жадае якраз такіх сустрэч з родным краем, раю яму наведаць Бяндзюгу — мясціну над ракою Нарвай. Можна туды трапіць па шашы, едучы з Міхалова ў Нараўку, каля аздобленых меражкаванымі фартушкамі-ахвярамі крыжоў перад вёскай Сушча трэба павярнуць направа...”.

Крыжы перад Сушчай стаяць і ў наш час, толькі аздоблены яны звычайнымі стужкамі, а гэта паказвае на тое, што няма ўжо тых майстрых, што калісь мелі час займацца мярэжкавым рукадзеллем. І перад самай Бяндзюгай, што ў двух кіламетрах ад Сушчы, таксама стаяць крыжы, у новай драўлянай агароджы. А старая жалезная агароджа стаіць збоку, у пятнаццаці метрах ад новай, пустая, без крыжоў. Чакае яна нейкага збіральніка металалому, бо ж цяпер у модзе простыя драўляныя штыкеціны. Тую даўнюю агароджу, мабыць, калісь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF