Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.
Сяргей Крывец — вакол вядомага і невядомагаЛена ГЛАГОЎСКАЯЗ радасцю ўспрыняла я тэкст Язэпа Палубяткі ў „Ніве” н-р 7 ад 12.02.2012 г. „Сяргей Крывец: беластоцкі творчасці ўзлёт”. З надзеяй чакала нечага новага напісанага, здаецца, таксама і новым „ніўскім” аўтарам. На жаль, шмат з таго, што дасюль няяснае, надалей застаецца такім жа. Ужо больш за 20 год турбуюць мяне крайнія даты жыцця паэта, неабыякавага ў канцы для беларусаў Беласточчыны, пра што і напісаў аўтар артыкула, далучаючы вершы беластоцкага перыяду. Аднак, нягледзячы на час, які мінуў ад выдання зборніка вершаў Сяргея Крыўца „Дубок” (1972 г.), далей невядома калі ён і дзе нарадзіўся. На жаль, ва ўсіх даведніках і на інтэрнэт-сайтах падаецца толькі год нараджэння паэта — 1909. А якога дня і месяца — надалей застаецца загадкай. А ці нарадзіўся ён у Дубне, ці ў Сухінічах, ці магчыма ў Лунне, відаць, нікога зараз не турбуе. Кожны піша як хоча. Наогул няшмат вядома і пра беластоцкі перыяд Сяргея Крыўца з 1933 па 1944 год. Добра, што да выдання яго спадчыны прычыніліся Максім Танк ды Рыгор Шырма, якія асабіста ведалі паэта і сабралі яго спадчыну. Беластоцкі перыяд, паводле публікацыі ў „Ніве”, канчаецца з пачаткам нямецка-савецкай вайны. І вершы (апрача аднаго), якія апублікаваныя ў „Ніве”, таксама з гэтага перыяду, хаця рэдакцыяй дададзена, што друкаваўся ў „Новай дарозе” — беластоцкай беларускай газеце перыяду нямецкай акупацыі. Вядома, што рэдагаваў яе Хведар Ільяшэвіч — паэт, гісторык, (...) |