Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.
Беларуская песня — гала ў драмтэатрыМіра ЛУКШАКаля трохсот выканаўцаў беларускай песні адрэкамендавала сябе 26 лютага на гала-канцэрце ХІХ Агульнапольскага фестывалю „Беларуская песня-2012”, які як спявацкі конкурс праводзіцца ўжо 43 гады Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы. Пасля адборных павятовых аглядаў у Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Сямятычах, Беластоку і ў Дуброве-Беластоцкай на цэнтральным аглядзе тыдзень раней з рэкорднага ліку 92 выканаўчых адзінак трыццаць з іх было адабрана на гала-канцэрт. У цэнтральных элімінацыях фестывалю прынялі ўдзел 25 салістаў, 4 дуэты, 5 трыо, 4 квартэты, 24 вакальныя калектывы, 8 вакальна-інструментальных калектываў, 7 эстрадных калектываў, 5 хароў. На сцэне драмтэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку прэзентавала сябе 26 хароў, калектываў і салістаў, лаўрэатаў першых месцаў. Галоўным пераможцам фестывалю, лаўрэатам Гран-пры стаў калектыў настаўніц „Світанак” з Самаўрадавага прадшколля ¹ 14 у Беластоку. У катэгорыі аўтэнтычнай фальклорнай песні перамагла салістка Марыя Врублеўская з Гарадка, сярод дуэтаў, трыо, квартэтаў — сямейнае трыо з Макаўкі ды квартэт „Жэмэрва” са Студзівод. У катэгорыі апрацаванай фальклорнай песні перамог квартэт „Арляне” з Орлі, а з вакальных калектываў — жаночая група „Крыніцы” з Беластока, жаночая група „Чыжавян” з Чыжоў, з вакальна-інструментальных калектываў — жаночая група „Маланкі” ды мужчынская група „Маланкі” з Бельска-Падляшскага. З эстрадных (...) |