Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.
Ласінянскі гарманістІаанна ЧАБАНДзесяць кіламетраў на поўдзень ад Крынак, ля Свіслачы, на высокім узгорку, з якога відаць Рэспубліку Беларусь, раскінулася вёска Ласіняны. Яна, як усе астатнія вёскі калісь, была шматлюдная, вясёлая і вельмі музыкальная. Згэтуль выводзіліся найлепшыя на ўсю ваколіцу скрыпачы, бубначы і гарманісты. Цяпер тут не больш за пяць каміноў. Адзін з іх належыць апошняму ласінянскаму музыканту, народжанаму ў 1925 годзе Анатолю Дарожку. З яго талентам я ўжо пазнаёмілася амаль год таму, пры нагодзе пошукаў ведаў пра абрад валокання. Удалося мне тады сабраць невялікую грамадку азяранскіх і ласінянскіх жанчын, якія праспявалі некалькі велікодных песень пад акампанемент гармоніі спадара Анатоля. У гэты раз мне замарылася запісаць мелодыі, якія гучалі калісь на святочных забавах. Да апошніх хвілін я не была ўпэўненая, ці ўдасца мне гэта зрабіць. Ці амаль дзевяностагадовы чалавек яшчэ ў змозе ўспомніць даўніну, ці хопіць яму сілы, каб гэта ўзгадаць на даволі вялікай і цяжкай гармоніі фірмы „Hohner”? Адшукала я ў сваіх нататках нумар тэлефона. Трубку падняла жонка музыканта, якая адразу адмоўна адрэагавала на прапанову наведаць іхнюю хату з мэтай паглыблення маіх ведаў пра калісьняе. Яна сказала, што шукаць тут няма чаго, ніхто нічога нам тут не раскажа, бо памяці і толку ўжо ніякага ў іх не засталося. Вельмі прыкра мне стала, пачуўшы такі адказ, але здавацца я не збіралася. Гэта ж апошні шанц разгледзець (...) |