Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.
Ціхае развітанне з паэтам Уладзімірам ГайдукомГанна КАНДРАЦЮК— Ён ціха жыў і ціха ад нас адышоў, — сказаў Віктар Стахвюк, узрушаны да глыбіні настроем спакою. Пра смерць паэта даведаўся ад сяброў і хоць ведаў яго толькі па творах, палічыў неабходным правесці яго ў апошні шлях. — Валодзя Гайдук для мне феномен, — кажа сябра паэт і жывапісец, — у кожным яго радку іскрыцца натхненне, якаясь нечаканасць, вабнасць. Яго жыццё было перапоўненае самотнасцю, але душа была светлай, гожай. І, відаць, такі закон Божы, што паэты паміраюць ціха, у самоце... Калі 25 лютага, у суботу, я ехала з Беластока ў Старое Ляўкова на пахаванне, у прыродзе адчувалася ўжо прадвесне. У месцах, дзе растаў снег, зеляніліся палотны прымерзлай травы. Час ад часу з шэра-блакітнага неба крапіў дождж. Пахаванне было назначанае на дзевяць гадзін раніцы. Дваццаць хвілін да пачатку службы ля труны ў старажытнай ляўкоўскай царкве стаялі тры асобы: сястра паэта Ганна, і яго сябры — прафесары Галіна Тварановіч і Ян Чыквін. З сяброў літаратараў даехалі яшчэ Міра Лукша, Віктар Стахвюк і Янка Целушэцкі з жонкай Ядвігай. Усё пачалося з літургіі, якую адслужылі настаяцель а. Леанід Янкоўскі і вікарны а. Іаан Гацута. Адсутнасць царкоўнага хору, за які наперамен спявалі самі святары, толькі папаўняла настрой самотнасці. Як сказалі мне парафіяне, каб паховіны адбыліся са спевам, сям’я павінна раней згадзіць пеўчых і заплаціць ім жаданую суму. — Мы не ведалі, што (...) |