Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.

Ябеларусь не Беларусь

Міраслаў ГРЫКА

Аб вялікай гібелі беларусаў у 1941-1945 гадах напісалі ўжо шмат, але ж пра тыя трагічныя падзеі родам з Апакаліпсіса замала сто разоў прыгадаць. Не думаў я, аднак, што пра беларускі генацыд прыйдзецца мне пісаць у кантэксце выказвання Аляксандра Лукашэнкі, якое лічу неадпаведным і недарэчным. А перш за ўсё цынічным, таму што засланяецца ён народам, якому, насуперак таму што кажа, адмаўляе грамадзянскай суверэннасці, незалежнасці і праўды.

Пачнем з інфармацыі, якую далі „Беларуские новости”. Прыводзяць яны заяву Лукашэнкі, кляймуючую еўрапейскія санкцыі ўладам Беларусі. Прыгадаю, што ЕС увёў іх у сувязі са сфальшаваннем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе, а пасля выбараў 2010 года на вестку аб разгоне апазіцыйнай дэманстрацыі ў дзень галасавання і пакарання яе ўдзельнікаў, у тым ліку апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнта, пабыўкай у карнай калёніі, значна больш пашырыла яе рэпрэсіўныя прэрагатывы. Не накіраваны яны, аднак, на беларусаў, нават не на беларускую дзяржаву, а на прыгнятальны ўрад Аляксандра Лукашэнкі, які сваіх грамадзян трактуе як статак безрэфлексіўных бараноў ведзеных у бойню. Не падабаецца вам Лукашэнка і курс, які ён абраў? Мы ад яго не адступімся, пакуль мяне выбіраюць прэзідэнтам! — заявіў кадучны прэзідэнт. На канец каляровай і багатай у мегаламанскія акцэнты заявы Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі нават яго краіна будзе пакінута палітычнымі сябрамі Расіяй і Кітаем, і так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF