Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.

Дыктатуры і разбэшчанасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Як усё пераплецена, знітавана ў палітычным свеце. І як падобнае цягнецца да падобнага. Вось узяць хоць бы таталітарныя рэжымы. Наколькі яны мілыя адны адным, наколькі роднасныя. І ўсе грунтуюцца на некалькіх кітах. „Кіты” гэтыя: неспатольная прага нажывы, даведзеная да абсурду, неадольнае паталагічнае памкненне ўладарыць над іншымі людзьмі, нянавісць да ўсяго добрага і светлага. Так было заўсёды і так будзе напэўна да скону гэтай планеты. Возьмем цяперашнюю трагічную сітуацыю ў Сірыі. Тамтэйшы дынастычны дыктатар Асад давёў жыхароў краіны да адчаю і ў выніку — да сапраўднай грамадзянскай вайны. Міжнародная супольнасць — ад краін НАТА да Лігі арабскіх дзяржаў — адчайна шукае шляхоў выйсця з сітуацыі, калі штодзень забіваюць дзесяткі, а то і сотні чалавек. А іншыя дзяржавы — найперш Кітай і Расія — блакуюць усе канструктыўныя прапановы і рэзалюцыі ААН у дачыненні да Сірыі. Блакуюць таму, што ў гэтых „супердзяржавах” кіруюць такія самыя рэжымы, як і ў Дамаску. Яны праецыруюць падзеі на Блізкім Усходзе на свае тэрыторыі, на сябе і таму займаюць такую „асаблівую пазіцыю”. Невыпадкова найбольшай прапагандысцкай „страшылкай” у Маскве і на іншых расійскіх прасторах напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў стаў прывід „аранжавай рэвалюцыі”. І вынік, здаецца, загадзя вызначаны — новая „элегантная” перамога пуціншчыны не выклікае сумненняў. А ўсё ж страх перад публічным выкрыццём сутнасці і сапраўднага аблічча такі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF