Ніва № 10 (2912), 4 сакавік 2012 г.

Пасляперапісныя сумненні

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб прадбачваннях адносна вынікаў нацыянальнага перапісу, радыё і тэлеперадачах аб нацыянальных меншасцях, праблеме ксенафобіі, ведах аб меншасцях у польскай сістэме асветы ды рэалізацыі Польшчай еўрапейскай карты рэгіянальных моў два дні размяўлялі ў Беластоку члены Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей (СКУіНіЭМ). Камісія з’яўляецца дарадчыцка-кансультатыўным органам прэм’ера. Створана яна ў 2005 г. на аснове закону аб меншасцях.

Камісія сабралася на выязным пасяджэнні (22-23 лютага) якраз у Беластоку, паколькі ў Падляшскім ваяводстве дайшло летась да серыі інцыдэнтаў ксенафобнага характару, накіраваных супраць меншасцей. Віноўнікі тады намалявалі антыяўрэйскія надпісы на сінагогах у Орлі і ў Крынках, падпалілі ў Беластоку кватэру польска-пакістанскай сям’і, знішчылі зорку Давіда, абсаджаную кусцікамі самшыта ў месцы ўвекавечання беластоцкага яўрэйскага могільніка, замалявалі польска-літоўскія назвы мясцовасцей у Пунскай гміне і аблілі фарбай мемарыяльны камень, прысвечаны літоўскаму паэту ў вёсцы Бубеле непадалёк Сейнаў, намалявалі антысеміцкія і нацысцкія надпісы на мемарыяле, увекавечваючым ахвяры закатаваныя ў Ядвабным ды парушылі Марш адзінства ў Беластоку, сарганізаваны ў знак пратэсту супраць такіх актаў.

— Мы хацелі сустрэцца ў Беластоку, каб сказаць, што няма згоды на такія выбрыкі, — пачаў пасяджэнне яе сустаршыня (цяпер побач віцэ-міністра адміністрацыі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF