Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.

Стары фотаздымак сям’і Паўла Лысухі

Сяргей ЧЫГРЫН

Пасля маёй публікацыі ў „Ніве” (08.01.2012) артыкула пра праваслаўнага святара протаіерэя Паўла Лысуху (1892-1954), які 27 гадоў адслужыў у Свята-Мікалаеўскім кафедральным саборы ў Беластоку, на мой хатні адрас прыйшло пісьмо з Амерыкі ад спадарыні Марыі Данілюк—жонкі пакойнага Барыса Данілюка (1923-2011). Спадарыня Марыя разам з пісьмом прыслала стары фотаздымак святара Паўла Лысухі з сям’ёй, які быў зроблены ў мястэчку Рось Ваўкавыскага павета 20 чэрвеня 1926 года.

На адваротным баку здымка напісаны словы: „На добрую памяць дарагім сябрам Хведару і Матушцы ад свайго дома дэкана Паўла Лысухі, 20 чэрвеня 1926 года, м. Рось”.

Аказваецца, Павел Лысуха свой здымак з сям’ёй падараваў земляку Хведару Данілюку (1877-1960) — беларускаму нацыянальнаму дзеячу, вайскоўцу, праваслаўнаму святару, бацьку Барыса Данілюка і свёкру Марыі Данілюк. Вось яны і захоўвалі гэты здымак 86 гадоў. Хведар Данілюк таксама быў родам са Слонімшчыны, скончыў Жыровіцкую праваслаўную семінарыю. Прымаў удзел у Слуцкім паўстанні. 21 верасня 1921 года ён быў высвечаны гродзенскім епіскапам Уладзімірам у святары. У міжваенны час Хведар Данілюк ачольваў праваслаўныя прыходы на Слонімшчыне. А ў 1942 годзе, у якасці прадстаўніка ад Навагрудскай епархіі, удзельнічаў у Беларускім праваслаўным саборы ў Мінску, на якім была абвешчана БАПЦ. Пасля вайны з сям’ёй жыў у ЗША, дзе займаўся царкоўнымі справамі.

У пісьме спадарыня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF