Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.
Царква св. Дзмітрыя ў CакахУладзімір СІДАРУКЗ мінулага Сакі Кляшчэлеўскай гміны гэта даўнейшая баярская вёска, якая, мабыць, узнікла напрыканцы XV стагоддзя. Гісторыя ўзнікнення царквы ў Саках дакладна звязваецца з цудоўнай іконай св. Дзмітрыя Салунскага. Паводле мясцовай легенды, першую каплічку, затым царкву, збудавалі ў месцы, дзе прабудзіўся разам з іконай жыхар адной з навакольных вёсак, які раней знаходзіўся ў турэцкім палоне. Царква праўдападобна пацярпела ад пажару. Першыя пісьмовыя звесткі аб царкве ў Саках паходзяць з канца XVI стагоддзя. Паводле кліравай ведамасці Дубіцкай парафіі, ў 1595 годзе царкву ў Сакі перавезлі з вёскі Дубічы. І гэтая, як і ранейша царква, таксама пацярпела ад пажару. Цудам выратавалася ад знішчэння, як у першым так і ў другім пажарах, ікона св. Дзмітрыя. Цяперашняя царква св. Дзмітрыя паходзіць з XVIII стагоддзя. Устанавіў яе шляхецкі род Сакоўскіх. Сведчыць аб гэтым Генеральная візітацыя дубіцкай царквы за 1727 год. З гэтага дакумента вынікае, што ў XVIII стагоддзі царква ў Саках была філіяльнай царквой Дубіцкага прыхода. Служылася ў ёй набажэнства раз у год у час свята ў гонар св. Дзмітрыя Салунскага. Пад канец ХІХ стагоддзя царкву грунтоўна адрамантавалі і паўторна пасвяцілі 26 кастрычніка 1890 года. Побач была ўзведзена званіца. У 1889 годзе з дубіцкай царквы перанеслі ў Сакі стары іканастас і ўстанавілі новы алтар. У 1900 годзе царкву пакрылі новым гонтам і ўсталявалі новы жалезны (...) |