Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.

Майстэрня гісторыі і культуры інаўгуравала сваю дзейнасць

Аляксей МАРОЗ

Музей малой айчыны ў Студзіводах выйшаў з чарговай прапановай да людзей, зацікаўленых

гісторыяй і культурай Бельшчыны, інаўгуруючы 10 лютага ў мяшчанскім доме ў Студзіводах дзейнасць Майстэрні гісторыі і культуры „Бельскі гостінэць”. У рамках гэтай установы прадбачваюцца цыклічныя даклады і дыскусійныя сустрэчы, а таксама даследаванні мясцовай гісторыі і культуры.

У час першай сустрэчы ў рамках дзейнасці майстэрні адбылася першая публічная прэзентацыя часткі тлумачэння „Кнігі памяці яўрэяў Бельска-Падляшскага”, якая напісана была на ідыш, габрэйскай і часткова на англійскай мовах. Хаця тлумачэнне кнігі памяці на польскую мову, якое рэалізуецца ў рамках дзейнасці Студзіводскага музея, яшчэ не завершана, то ў час спаткання можна было ўжо пазнаёміцца з яго першымі цікавымі рэзультатамі. Тэксты аб яўрэях публікуюцца таксама ў навейшым 44 нумары „Бельского гостінця”. 2012 год — гэта пятнаццаты, юбілейны год выдавання гэтага гістарычна-краязнаўча-культурнага часопіса.

— Ідэя стварэння нашай майстэрні паявілася восенню мінулага года, у час гістарычнай канферэнцыі ў нашым мяшчанскім доме. Плануем чытаць даклады, у час спатканняў абменьвацца ведамі і думкамі, каб магчы больш паспяхова весці даследаванні, якія нас цікавяць. Спадзяемся, што пастаянныя сустрэчы будуць штуршком для больш напружанай працы, — сказаў старшыня аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах” і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF