Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.
Два гады таму назад адышоў прафесар Васіль Белаказовіч (2.І.1932 — 21.ІІ.2010)Юрый ТРАЧУКДля мяне асабіста была гэта адна з найбольшых у той час страт!І хоць прафесар у апошні час не змог мне ніяк дапамагчы, у адным з найцяжэйшых перыядаў майго жыцця ўжо пасля абароны сваёй доктарскай дысертацыі, то ўсё ж Ягоная маральная і духоўная падтрымка значыла шмат! А ў лютым 2010 г. ужо яе не стала, хоць у той час ужо пачало наладжвацца і маё жыццё. Я зноў знайшоў пастаянную навуковую працу. Нешта было сімвалічнае ў тым, што першы дзень маёй новай штатнай працы выпаў на дзень Ягонага пахавання, на якое я прыехаў, хоць цётка Тамара, якой не стане ўжо год пасля ягонай смерці, на гэта не настойвала. Цяжка было б не правесці ў апошні шлях сусветна вядомага вучонага, пад інтэлектуальна-духоўнымі крыламі якога фармавалася і мацавалася і мая духоўна-інтэлектуальная свядомасць. У пэўным сэнсе абавязаны я за гэта і першаму галоўнаму рэдактару „Нівы”, Георгію Валкавыцкаму, які пасля майго трагікамічнага адыходу з рэдакцыі ў 1984 г. як „агента УПА”, праз сваіх пасрэднікаў накіраваў мяне на працу іменна да гэтага сусветнай славы Прафесара. Выбар, не зважаючы на ўсё, не мог быць лепшым! У Інстытуце славяназнаўства Польскай акадэміі навук у Варшаве ў той час ніхто фактычна не мог зраўняцца з Прафесарам! Так па шырыні ягоных інтэлектуальных гарызонтаў, колькасці выдадзеных і надрукаваных навуковых прац, так і Ягонай незвычайнай, тытанічнай працавітасці. Так гаварыла (...) |