Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.
Сустрэча ў БагоннікахАляксандр ВЯРБІЦКІ18 лютага ў мусульманскім Доме пілігрыма ў Багонніках, што ў Сакольскай гміне, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі самаўрадавых і дзяржаўных улад пад лозунгам „Прэзентацыя даробку нацыянальных і этнічных меншасцей на Падляшшы”. Гэтая прэзентацыя, аднак, была абмежавана толькі да прэзентацыі даробку тамашняй мусульманскай абшчыны, паколькі прысутнасць іншых меншасцей была па сутнасці толькі тытулярнай. Я сам апынуўся там даволі выпадкова, паколькі запрашэнне было адрасавана спадару Яўгену Вапу, мабыць як старшыні Беларускага саюза ў РП, а ён вызначыў мяне, мабыць як галоўны рэдактар „Нівы”, у якасці назіральніка і апісальніка гэтага мерапрыемства. Яшчэ цалкам нядаўна было гаварылася, што савецкі народ п’е каньяк і есць ікру вуснамі сваіх перадавых партыйных прадстаўнікоў, дык і я такім жа чынам пачуўся прадстаўніком нашай меншасці, даручыўшы ёй не толькі вочы і вушы, але таксама вусны для знаёмства, у гэтым выпадку, з кулінарным мастацтвам нашых суседзяў, суседзяў у тапаграфічным і рэлігійным сэнсе. Паколькі прысутнасць меншасцей назваў я тытулярнай, але з боку дзяржаўных улад была яна даволі высокай, бо мерапрыемству аказаў гонар асабіста сам падляшскі ваявода Мацей Жыўна. Быў і ягоны ўпаўнаважаны па меншасцях Мацей Тэфэльскі ды прадстаўніца гарадскіх улад Саколкі. З меншасцей удалося мне пазнаць прадстаўнікоў меншасцей найменшых: Станіслава Станкевіча і Галіну Раманчук. Ну, вядома, большасць прысутных (...) |