Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.

Новы спеўнік Сцяпана Копы

Міра ЛУКША

У Гмінным цэнтры Культуры 17 лютага шматлікія слухачы паявіліся на ўрачыстай прамоцыі кнігі „Беларускія песні Гарадоцкай зямлі” ды канцэрце мясцовых калектываў. „Pieśni białoruskie Ziemi Gródeckiej / Беларускія песні Гарадоцкай зямлі” гэта вельмі важны гістарычны дакумент, дзякуючы якому ад забыцця ўратаваны вялікі скарб народнай музычнай культуры гэтай тэрыторыі. Гэта адначасова каштоўная крыніца рэпертуару для дзейнічаючых у гміне калектываў, як і звычайных жыхароў, вядомых любоўю да „свойскіх” песень. Зборнік паказаўся ў канцы 2011 года ў серыі Gródeckiej Oficyny Wydawniczej пры Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку, дзякуючы датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

— Выказваю вялікую ўдзячнасць усім, хто спрычыніўся да выдання гэтага зборніка, — дзякаваў складальнік. — У першую чаргу словы падзякі накіроўваю да тых асоб, якія сваім спевам спрычыніліся да запісання песень сваіх продкаў і... яшчэ жывуць. Нізка кланяюся тым, хто ўжо адышоў у вечнасць, пакідаючы па сабе песні запісаныя ў гэтым спеўніку. Словы сардэчнай падзякі належацца таксама спадарыні Кацярыне Аляксеюк-Дмітрук за дапамогу ў транскрыпцыі тэкстаў песень з чатырох мясцовасцей Гарадоцкай гміны і стварэнні папак песень змешчаных у III, IV, V і VI раздзелах. Спадару Уладзіславу Петруку перадаю падзяку за праект вокладкі. Дзякую таксама спадару Яну Карповічу за дапамогу ў збіранні гістарычных матэрыялаў аб Гарадоцкай зямлі. Словы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF