Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.

Беларускі таўкач і расійская ступка

Міраслаў ГРЫКА

Няма чаго баяцца, да польска-беларускай вайны за Бярэсце і Гародню не дойдзе, таму што Беларусь, ахопленая еўрапейскім эмбарга на пастаўку зброі, не мае патронаў. Ды не абы-якіх патронаў! Аднак, не аб гэтым гаворка, а аб змоўніцтве. Дэталёва аб міністэрстве нацыянальнай абароны Расіі ў асобе яго віцэ-міністра Мікалая Макарава, які не завагаўся нацкаваць адну краіну на другую неабдумана кажучы, што Польшча мае намер захапіць частку заходняй Беларусі. Дзіўныя гэта падазрэнні, паколькі прафесійную польскую армію адправілі ў Афганістан і Ірак, а яна там прабуе адважна зразумець, у чым яе роля ў абароне польскіх дзяржаўных інтарэсаў. Затое яе другая рэфармаваная, таму дурнаватая з прадпасылкі частка, быўшая татальна разгромленай, дзякуючы бясконцым мадэрнізацыям польскіх узброеных сіл, змардавалася дашчэнту і ў прынцыпе думае толькі аб адным — ці цяпер адысці з гонарам на ранейшую пенсію, ці ў імя патрыятызму перачакаць міністэрскіх рэфарматараў, якія або ўрэшце дачакаюцца „хлебных” ордэнаў і з’едуць у цёплыя краіны на заслужаны адпачынак, або самі па сабе яе і заклапочаную публічную думку пакінуць у спакоі.

Бяспека Беларусі цікавіць Макарава настолькі, як апарожненая ім баначка з пад ікры. Здаецца, што яму аднак вельмі салона ў роце, калі ліе гекталітры вады на тэму меркаваных спроб Нарвегіі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы і Нямеччыны, хацеўшых быццам бы ўварваць Расіі значныя абрэзкі яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF