Ніва № 09 (2911), 26 лютага 2012 г.

Беларускі тэст на інтэлект

Віктар САЗОНАЎ

Цікавая рэч інтэлектуальныя гульні. Не, не інтэрактыўныя, дзе мадэратар прыводзіць аўдыторыю да захапляльных высноў, якія пасля аб’яўляюцца правільнымі, бо нібыта выпакутаваныя калектыўным розумам. Інтэлектуальныя гульні гэта нават не тэсты на IQ, дзе балы набраныя па адной сістэме супярэчаць балам, набытым іншым метадам. Інтэлектуальныя гульні вельмі падобныя да загадкі, дзе ісціна ўжо вядомая таму, хто загадку задае. А таму, каму задаюць, застаецца толькі яе адгадаць, абапіраючыся на агучаныя факты, уласныя веды і логіку мышлення, калі такая ёсць у наяўнасці.

Прыклад: Летам шэры, зімой белы. Хто гэта? Правільна, заяц. Гэта была загадка для дзяцей. Цяпер больш складаная. Якая нацыя лічыцца тытульнай у краіне, дзе афіцыйна абвешчаныя дзяржаўнымі дзве мовы, беларуская і руская? Гэтая загадка ўжо больш складаная для чалавека, які яшчэ не ведае правільнага адказу. Давайце прасочым логіку яго мышлення. Зыходзячы з яе, той логікі, варыянты могуць быць толькі два. Гэта можа быць беларуская нацыя, а можа руская. Далей гуляць у дэдуктыўны метад па гэтым пытанні хіба не будзем, бо мы ўсе ўжо ведаем правільны адказ. Але чалавеку, які такога адказу не ведае, хіба што прыйдзецца з верагоднасцю памылкі пяцьдзесят на пяцьдзесят проста ўсляпую адгадваць што гэта за нацыя.

Ёсць загадкі яшчэ больш складаныя. Вось адна з такіх. Адгадайце, што такога зрабіў гэты чалавек, пра якога вядома наступнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF