Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.
За ГайнаўкайАляксандр ВЯРБІЦКІАд гайнаўска-кляшчэлеўскай асфальтоўкі ў Ягаднікі недалёка, менш кіламетра. Першыя ягадніцкія сядзібы з боку Арэшкава пазначаны абярэжнымі крыжамі. Сама вёска выглядае даволі прыстойна. Шмат там мураванак, але ёсць і прыгожа аздобленыя драўляныя хаты. У мадэрнай звонку вясковай святліцы акурат адбываецца нейкае абучэнне мясцовых сялян, на якое запрашае і мяне яго арганізатарка з Гайнаўкі, што акурат выйшла навонкі падыхаць марозным паветрам; запрашэнне лічу праявай ветлівасці, дзякую і падаюся сваёй дарогай. Пункт прыёму малака, на якім шыльда гайнаўскай малачарні, паказвае, што ён яшчэ запатрабаваны, што мясцовыя людзі яшчэ трымаюцца традыцыйнай мадэлі паставак малака, што яшчэ не ўсе тут вялікатаварнымі фермерамі. Крама-майсенеўка закрытая дзвюма саліднымі штабамі, аднак ветраецца цераз выбітую вялікую шыбу. За вёскай, у напрамку Дубіч-Асочных, на расхадных дарогах у Стары Корнін і ў Пасечнікі-Вялікія, у жалезнай агароджы, чатыры крыжы — два цэментныя і два драўляныя. На цэментным надпіс — вызначэнне месца мясцовага верніка ў рэлігійным сусвеце: „Господи, я с Тобою в пути, Матерь Божа у ногах, двое ангелов по боках, а я в Твоих руках”; яна вельмі дарэчы на расхадных дарогах, быццам і мне, што „в пути”... А далей ужо відаць той цывілізацыйны працэс, што адбываецца ў нашым старонні апошнімі дзесяцігоддзямі — меншыя і большыя лапікі маладога лесу: бярозы, сосны, елкі... Шматлікі наш народ кінуў поле і падаўся (...) |