Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.
СакрумАляксандр ВЯРБІЦКІТолькі што мінулі Каляды, а ўжо і Вялікдзень здаецца абвяшчаць сваё набліжэнне. Не сам Вялікдзень, а Вялікая пятніца. І не Іерусалім тут галоўным полем дзеяння, толькі Мінск. Менавіта там не надта даўно суд абвясціў, як у Евангеллі, двух разбойнікаў, з каторых адзін быццам пакаяўся перад тамашнім „збавіцелем”, а другі не. Адно толькі выглядае, што далейшы працяг інтрыгі будзе крыху іншы чым у Пісанні... Пісанне, пяром мудрага цара Саламона, сцвярджае, што няма нічога новага, што ўсё тое, што маем зараз, ужо было здарылася. Гэтак жа здаецца мне быць і з тэрарыстычным актам у мінскім метро, паколькі назіральнікі за ходам падзей вакол яго маюць шмат сумненняў адносна справядлівасці ходу расследавання і выяўлення віноўнікаў. Таму я вось вяртаюся ў мінулае, каб звярнуць увагу на аналаг, які быў ужо здарыўся. У 1934 годзе ў Ленінградзе быў забіты Сяргей Кіраў. Наконт таго забойства ёсць розныя меркаванні, у тым ліку і такое, што забойца, Леанід Нікалаеў, кіраваўся рэўнасцю за жонку, да якой меў прыставаць Кіраў. Іншыя мяркуюць, што забойства было выканана па загадзе самога Сталіна. Як бы там не было, пасля гэтага здарэння ўлады аб’явілі, што забойства ўчынілі ворагі Савецкага Саюза. Ужо ў той самы дзень, 1 снежня 1934 года прэзідыум Цэнтрвыканкама СССР прыняў пастанову „О внесении изменений в действующие уголовно-процессуальные кодексы союзных республик”: „Следственным властям — вести дела обвиняемых в (...) |