Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.

Агароднічкі не здаюцца

Міра ЛУКША

Непадалёк Беластока — сапраўдныя горкі. Цяпер заснежаныя. На раскапанай жвіроўні быў тут сапраўдны сноўпарк. У 2004 годзе праводзіўся тут першы агульнапольскі чэмпіянат па гарналыжным спорце! Гэта Агароднічкі ў Супрасльскай гміне. Да гміны Супрасль належыць чатырнаццаць салэцтваў — Агароднічкі, Каракулі, Цеснае, Грабаўка, Засцянкі, Сабалева, Саўляны, Генрыкова, Целічанка, Суражкова, Сакалда, Варонічы, Лазні і Ялоўка. А тут, ледзь пару кіламетраў ад Беластока — і гарналыжны схіл, які прыцягваў беластачан. Праўда, з’езд са схілу на лыжах трываў ледзь пару хвілін, але было гэта дасканалае месца для першых заняткаў перад выездам у сапраўдныя горы. Схіл, вышынёю ў 200 метраў, быў штучна заснежваны і асветлены. На гару лыжнікі ўцягваліся пад’ёмнікам-орчыкам. Уезд туды каштаваў 1 злоты ў будны дзень, 1,20 зл. — ва ўік-энды. Лыжны пад’ёмнік ужо разабраны.

Уласнікам асяродка ў Агароднічках (апрача схілу стаяць там дачныя домікі, маецца месца для вогнішча) было Падляшскае згуртаванне інвалідаў „Старт”. А грунт належыць да супольнасці вёскі Агароднічкі. „Старт” стараўся за фінансавую падтрымку самаўрадаў, але не атрымаў ні злота, бо ніякая ўстанова не дасць арганізацыі грошай на інвестыцыю на зямлі, якая не з’яўляецца яе ўласнасцю. А ўласнік зямлі — „wspólnota gruntowa” вёскі Агароднічкі. А спрэчка датычыла таксама неўрэгуляваных спраў звязаных з тэрміновым падпісваннем дамоў і рэгулярнымі аплатамі за арэнду. „Супольнасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF