Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.
Заслужаныя для Гайнаўскага паветаАляксей МАРОЗУжо чацвёрты раз былі ўручаны медалі „Заслужаны для Гайнаўскага павета”, устаноўленыя ў 2008 годзе. Рада павета ўзнагароджвае імі грамадзян за грамадскую дзейнасць, за дасягненні ў галіне культуры, спорту, мясцовай гаспадаркі і прамоцыі рэгіёна. Сёлетняя ўрачыстасць адбылася 3 лютага ў Гайнаўскім доме культуры ў прысутнасці мясцовых самаўрадаўцаў і гасцей, сярод якіх прысутны былі, між іншым, паслы Сейма Роберт Тышкевіч (Грамадзянская платформа) і Яўген Чыквін (СЛД), незалежны сенатар Владзімеж Цімашэвіч і консул Генконсульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку Таццяна Нікалаёнак. Перад сабранымі выступілі выхадзец з Гайнаўшчыны Анатоль Баравік — з песнямі Булата Акуджавы і моладзь са Студыі эстраднай песні ГДК — з сучаснай музыкай. — Узнагароджаныя намі людзі, рэалізуючы свае зацікаўленні, спрычыняюцца да развіцця Гайнаўскага павета. Прапановы вылучыць да ганаровага звання выйшлі ад няўрадавых арганізацый і ад павятовых улад. Разглядаліся яны нашай управай і пасля ўсе былі адобраны Радай Гайнаўскага павета, — заявіў гайнаўскі стараста Уладзімір Пятрочук, які старшынствуе Павятовай управе. Стараста гаварыў таксама пра Гайнаўскі павет, называючы яго козырамі прыгранічнае распалажэнне і багацце прыроды Белавежскай пушчы. Мерапрыемства вёў віцэ-стараста Андрэй Скепка, які коратка расказаў пра заслугі ўзнагароджаных медалём „Заслужаны для Гайнаўскага павета” асоб. Сярод дзевяці сёлетніх лаўрэатаў (...) |