Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.
Дарожныя інвестыцыі на ГайнаўшчынеАляксей МАРОЗГайнаўка — адзін з нешматлікіх павятовых гарадоў у нашай краіне, да якога не даходзіць ніводная краёвая дарога. Яшчэ пакойны епіскап Міран заклікаў мясцовых самаўрадаўцаў хадайнічаць, каб нейкую з ваяводскіх дарог, што даходзіць у горад, перайменаваць на краёвую. Тады нават у снежную зіму можна было б даехаць у цэнтр Гайнаўскага павета па расчышчаным асфальце, бо такую паверхню трэба захоўваць на краёвых дарогах. У час мінулых зім вадзіцелям прыходзілася дабірацца ў Гайнаўку па снежных калдобінах, якія пакрывалі ваяводскія дарогі, што з розных бакоў даходзяць у горад. Хаця так і не ўдалося ўстанавіць краёвую дарогу, якая даходзіла б у цэнтр Гайнаўскага павета, то ў гэтым годзе з ачысткай ваяводскіх дарог было намнога лепш, чым у мінулых гадах. Да гэтай пары дарогі рэгулярна расчышчваюцца, пасыпваюцца соллю. Мясцовых жыхароў найбольш радуюць дарожныя інвестыцыі. У 2011 годзе грунтоўна мадэрнізавалася ваяводская дарога з Дубін у Звадзецкае. Сёлета, 24 студзеня, стала вядомым, што за еўрасаюзныя сродкі памерам у звыш 70 мільёнаў злотых плануецца ў хуткім часе мадэрнізацыя ваяводскай дарогі з Гайнаўкі ў Елянку. Раней была адрамантавана ваяводская дарога з Елянкі ў Кляшчэлі і краёвая дарога з Кляшчэляў да пагранперахода ў Полаўцах. Калі будзе паспяхова рэалізавацца новая задума, жыхары Гайнаўшчыны будуць маглі дабірацца па новых дарогах да пагранперахода ў Полаўцах, які неўзабаве мае атрымаць статус (...) |