Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.

Мармелад для жавання

Міраслаў ГРЫКА

Было гэта ў краме ў Нарве. Двух ягамосцяў, праклінаючы і размахваючы рукамі, лаялі дэмакратыю, урад і ліха ведае каго яшчэ. На канец адзін з іх гыркнуў: „Пры камуне ніхто не хадзіў галодны, не было бяздомных, не было бяды. А цяпер?”. Падтакнула ягоным вывадам пару пакупнікоў. Дзве ці тры асобы востра супрацівіліся. І на гэтым цэлае здарэнне, маючае прыкметы публічнай дэбаты, вычарпалася. Дзядзькі купіўшы тое, што трэба, спакойна выйшлі. Я не сумняваюся, што калі б іх дыскусія адбывалася ў Беларусі, апынуліся б яны ў арышце. Якраз пару дзён таму суд у Мінску прыгаварыў беларускага праваабаронцу да чатырох дзён адміністрацыйнага пакарання. Ягонае злачынства палічылі „дробным хуліганствам”. Заключалася яно ў тым, што няшчаснік „лаяўся і размахваў рукамі”.

Беларусы, невядома калі, сталі грамадзянамі Лукашэнкаўскай Утопіі пад чырвона-зялёным сцягам з народным узорам. Яе сутнасцю з’яўляецца вера ў гаспадарчае перпетуум-мобіле — вечны рухавік, абапёрты на самадастатковасць. Аднак Утопія, як вечная машына — мае тое да сябе, што пакуль трываюць у нерухомасці задумы, яны вельмі прыгожыя. Ды хопіць іх перанесці са свету ідэй у рэальнасць, і раптам усё пачынае сыпацца — колцы, воські, пастаўкі, вытворчы патэнцыял... Не зважае на гэта фантаст Аляксандр Лукашэнка, хаця нават ягоны прэм’ер Міхаіл Мясніковіч астуджвае ідэалізм патрона асцярогай, што прыбыткаў бюджэту дзяржавы ды сродкаў прадпрыемстваў хапае ледзь на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF