Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.
Беларускамоўнае бязмоўеВіктар САЗОНАЎМы ўжо прывыклі да зневажальных адносін у Беларусі да беларускай мовы з боку беларускіх жа дзяржаўных структур. Прывыклі як да бародаўкі на носе, скулы на азадку ці мазаля на руцэ. Непрыемна, але жыць можна. Жыць і спадзявацца, што ўсё пройдзе само па сабе, або знойдзецца хутка недзе і некім сродак ад гэтай непрыемнасці, і тады надыдзе час ад яе пазбавіцца. Мы прызвычаіліся да адсутнасці вышэйшага навучання па-беларуску, мяркуючы, што адукаваны чалавек і так родную мову мусіць ведаць, прывыклі да браку беларускіх класаў, спадзяваючыся, што маладое пакаленне не зрачэцца мовы, якая называецца матчынай, не звяртаем увагі на ганебны стан беларускамоўнай прэсы, бо не чытаем аніякай... А вось некалькі жудасных апошніх паведамленняў гэтага, 2012 года, які толькі пачаўся. „У Віцебскай абласной бібліятэцы скасавалі аддзел беларускай літаратуры”. Гэта не ўсё. „У Мінскім педагагічным універсітэце закрытыя адразу чатыры спецыяльнасці беларускай філалогіі”. І гэта не ўсё. „У Віцебску філолагаў беларускай мовы таксама будзе менш...”. Як хацелася б сказаць, што на гэты раз пакуль што ўсё. Але не! Не ўсё! І нават не пакуль што... На беларускую мову пайшоў апошні і рашучы наступ. Былыя бітвы наша мова вытрымала. Як і наша нацыя. Ды і адстойваць сваё тады, у былыя часы, было не так дэпрэсіўна як зараз. Было цяжка, небяспечна, ахвярна... Але не дэпрэсіўна, бо прыходзілася біцца з ворагам (...) |