Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.
Чым хата багата ў беластоцкай „чацвёрцы”Міра ЛУКША— Калі мая мама глядзела гэты спектакль, плакала найгаласней на ўсю залу, таму што гэта яна сама перажывала, — прызналася Анеля Скаўронская, маці двух дзяцей, сяброўка Згуртавання АБ-БА, якое ставіла спектакль „Ой даўно, даўно”. Гэты спектакль і новая аднайменная кніга, прэзентацыя Беларускай хаты і сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам 10 і 11 лютага г.г. праводзіліся ў „Склепе з культурай” у Пачатковай школе н-р 4 у Беластоку па вуліцы Чанстахоўскай пад агульнай тэмай „Лёсы беларусаў Падляшша”. „Склеп з культурай” змяшчаецца ў падвале школы (уваход ззаду). Старшыня Згуртавання ў карысць дзяцей і моладзі вывучаючых беларускую мову АБ-БА Барбара Пякарская: „Год таму атрымалі мы ад дырэктара Пачатковай школы н-р 4 Збігнева Клімовіча памяшканне ў падвале школы ў сваё карыстанне і зрабілі тут вялікі рамонт. Зрабілі тэатральную залу, і амаль сапраўдную вясковую беларускую хату”. — Мяне завуць Аліна Ваўранюк, я ў гэтай школе вучу дзяцей беларускай мове, — прадставілася апякун праекта шматлікім асобам, якія прыйшлі на мерапрыемства з горада, даведаўшыся пра яго з „Нівы” і радыё. — Сёння адчыняем наш „Склеп з культурай”, новую, але старую беларускую хату. Праект „Склеп з культурай” — рэалізаваны толькі і выключна на грамадскіх пачатках, дзякуючы працы нашых бацькоў і іхняй фінансавай падтрымцы. Пасля паглядзіце спектакль „Ой даўно, даўно”, звязаны з праектам „Падляшскія хронікі — (...) |