Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.
Беларускі каляндар ад Уладзіміра ХільмановічаСяргей ЧЫГРЫНУ Беластоку пры фінансавай дапамозе Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства з друку выйшаў на польскай мове „Вiałoruski kalendarz historyczny” („Беларускі гістарычны каляндар”). Яго склаў краязнавец, гісторык і журналіст з Гродна Уладзімір Хільмановіч. Дарэчы, „Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень” Уладзіміра Хільмановіча пяць гадоў таму свет пабачыў у Вільні. А вось у Беларусі такі арыгінальны і неабходны каляндар, відаць, нікому не патрэбны, бо да сённяшніх дзён ніводнае беларускае выдавецтва аўтару так і не прапанавала выпусціць яго ў свет. А падобныя календары ніколі ў Беларусі не выдаваліся. А вось палякам каляндар спадабаўся, бо яны ніколі б не выдавалі яго, калі б ён ім зусім не быў патрэбны. Польскамоўны каляндар Уладзіміра Хільмановіча — гэта пераклад беларускамоўнага календара, што выйшаў у Вільні. На беларускую мову яго пераклалі Марцін Рэмбач і Віталь Луба. Пераклад вельмі грунтоўны і дасканалы ў напісаннях прозвішчаў і імён зразумелых польскаму чытачу. Канцэпцыя яго складання простая — ён прыдатны на кожны каляндарны год. Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі „прычэплены” даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары звычайна распавядалі толькі пра „круглыя” даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных рэпрэсій, эміграцыі, „нявыгаднай” гісторыі проста замоўчвалася. Уладзімір Хільмановіч у сваім (...) |