Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.
Сяргей Крывец: беластоцкі творчасці ўзлётЯзэп ПАЛУБЯТКАГэтае імя як для жыхароў Беларусі, так і беларусаў Беласточчыны невядомае. Яно малавядомае і для беларусістаў, і беларускіх літаратуразнаўцаў. Вярнуць з бяспамяцтва імя паэта-самавучкі Сяргея Крыўца паспрабавалі сябры і прыхільнікі яго таленту напачатку сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Пра талент і паэтычны дар гэтай асобы сведчыць той факт, што да выхаду кніжкі вершаў „Дубок”, якая пабачыла свет у 1972 г. накладам 2000 асобнікаў — невялікай літаратурнай спадчыны паэта — прычыніліся такія знакамітыя на Беларусі, і ў тым ліку вядомыя на Беласточчыне, асобы, як Максім Танк і Рыгор Шырма. Рыгор Шырма выступіў укладальнікам кнігі і напісаў да яе прадмову. Максім Танк рэдагаваў выданне. Між іншым у прадмове пра Сяргея Крыўца сказана наступнае: „Імя гэтага незвычайна сціплага, але высокаталенавітага паэта мала хто ведае. Сабраная пасля яго смерці літаратурная спадчына дае поўнае паняцце аб тым, які гэта быў цудоўны, востры і моцны талент”. На долю гэтага творцы выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. У яго вельмі складаны і пакутны лёс, як і адыход у нябыт. Сялянка Марыя Крывец жыла адзінока і бедна. Свайго ўласнага амаль нічога не мела. І гэта змусіла яе пайсці служанкай да пана ў маёнтак Тупічаны (зараз вёска Ваўкавыскага раёна), што на супрацьлеглым баку Нёмана ад вёскі Дубна Мастоўскага раёна (тады яна належала да Скідзельскага павета). У 1909 г. у Дубне ў Марыі нарадзіўся (...) |