Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.

А ў Крынках тры крынічанькі — Надзея, Іаанна і Галена

Міра ЛУКША

Традыцыйныя беларускія песні ў выкананні дуэта „Зараніца” прагучалі ў Доме культуры ў Крынках у марозны „мясаедны” вечар 3 лютага. Іаанна Чабан і Галена Пухальская выступілі з новым музычным праектам „Надзея — музычны фальклор вёскі Піражкі”. Дуэт „Зараніца” збірае і апрацоўвае песні ваколіц Крынак і паўночнага Падляшша.

На сцэне крынкаўскай сінагогі спявала разам з імі гераіня дыска — Надзея Алекша з вёскі Піражкі. На кружэлку трапіла 17 песень, характэрных для ўсёй Сакольшчыны. Іаанна Чабан: „Гэтыя песні прывозілі з бежанства за часамі Расійскай імперыі, пад Польшчай вучылі польскія песні, пасля былі саветы, якія вучылі савецкім песням. Я маю кніжачкі з запісамі старэйшых людзей, дзе ёсць нават нямецкія песні, якія вучылі падчас другой сусветнай вайны. Гістарычныя падзеі ўплывалі на рэпертуар, з гэтага складаецца спецыфічная культура гэтага рэгіёна. Калісь вёска — гэта была адна вялікая сям’я. Маецца так, як гэтыя старэйшыя жанчыны гавораць — калісь грошай не было, бедна жылося, але весела было. Цяпер грошы ёсць, а ніхто з нікім не гаворыць... І вёскі ўжо абмерлі, мала хто ўжо і застаўся. Час неспрыяльны для захоўвання традыцыі. Мы далей будзем апрацоўваць песні, якія назбіралі і будзем збіраць. Дзякаваць Богу, дасталі мы датацыі на нейкія праекты. У сакавіку рэалізуем „валоканне”, пачынаем першы выпуск фестывалю. Ужо працуем над чарговым дыскам — Андрэй Гарбуз з „Сакольшчыны” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF