Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.
Люстрацыйны абманшчык? (9)Мацей ХАЛАДОЎСКІНанова і перад іншым чым папярэдне судзейскім складам пачаўся перад Акруговым судом у Беластоку працэс у справе люстрацыйнага абману, у якім падляшскага дэпутата Яўгена Чыквіна (СЛД) падаў у суд беластоцкі аддзел Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). Справа вярнулася да паўторнага разгляду па заяве ІНП пасля рашэння Апеляцыйнага суда. Зараз перад пачаткам чарговага тура працэса дэпутат Чыквін сказаў журналістам: „На інтэрнэтных старонках паявіўся ўпіс: „Zniszczyć kacapa z Orli” [дэпутат Чыквін родам з гэтай мясцовасці — М. Х.]. „Зніштожванне кацапа” працягваецца Інстытутам нацыянальнай памяці. ІНП дапусціўся ў маёй справе не толькі маніпуляцыі, але і парушэння некалькіх законаў”. Прыгадаем, што ІНП абвінавачвае Яўгена Чыквіна ў тым, што ў 1980-я гады мінулага стагоддзя — галоўным чынам па прычыне старшынявання беластоцкаму аддзелу Хрысціянскага грамадскага згуртавання (ХГЗ) — быў тайным і свядомым супрацоўнікам Службы бяспекі, хоць у актах няма даты, якая пацвярджала б змены СБ з катэгорыі „забеспячэнне” на „кандыдат на сакрэтнага супрацоўніка”, якім, на думку ІНП, меў ён быць. У лістападзе 1983 г. меў быць ён перакваліфікаваны на сакрэтнага супрацоўніка з псеўданімам „Ізыдар”, а пасля „Вільгельм”. Па прычыне „непрыдатнасці” знялі яго з аператыўнага ўліку ў верасні 1989 г. Яўген Чыквін запярэчвае супрацоўніцтву і некалькі разоў ужо ў час разбору прыгадваў, што шматразова падаваў люстрацыйныя заявы (...) |