Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.

Рыхтуецца манаграфія Дубіцкага прыхода

Аляксей МАРОЗ

Толькі некаторыя праваслаўныя прыходы на Беласточчыне могуць пахваліцца ім прысвечанымі манаграфіямі. Да іх ліку ў хуткім часе павінен далучыцца прыход у Дубічах-Царкоўных. У галіне дакументавання гісторыі праваслаўных парафій найбольш заслужанымі з’яўляюцца настаяцель Рыбалаўскага прыхода, доктар, мітрафорны протаіерэй Рыгор Сасна і матушка Антаніна Троц-Сасна, якім дапамагае студзіводскі гісторык Дарафей Фіёнік. У выпадку „Манаграфіі прыхода Дубічы-Царкоўныя” галоўны матэрыял для рыхтаванай публікацыі сабрала матушка Ева Аўксеціюк, якая раней напісала магістэрскую працу па гісторыі свайго прыхода. Дапамагаў ёй перш за ўсё настаяцель Дубіцкай парафіі протаіерэй Славамір Аўксеціюк. 16 снежня мінулага года з дакладам па гісторыі Дубіцкай зямлі выступіў у Грабаўцы Дарафей Фіёнік. Некалькі гадоў таму ў Дубічах быў зачытаны даклад прафесара Алега Латышонка аб дзейнасці ўраджэнцаў Дубіцкай зямлі на ніве беларускай культуры і ў галіне палітыкі. Аднак для завяршэння манаграфіі патрэбныя яшчэ ўспаміны мясцовага насельніцтва. Задача запісаць успаміны была даручана перш за ўсё вучням Комплексу школ у Дубічах-Царкоўных. З мэтай падрыхтоўкі моладзі да згаданай задачы 25 і 26 студзеня ў Гмінным асяродку культуры, спорту і адпачынку ў Дубічах былі наладжаны журналісцкія майстар-класы, якія вяла журналістка Радыё „Рацыя” Наталля Герасімюк. У час зімовых канікулаў каля 20 маладых асоб мелі магчымасць пазнаёміцца з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF