Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.
Калі ты ўжо рашыўМіраслаў ГРЫКАКалі ты ўжо рашыў жыць незалежна ад турбот і слёз, не навязвай нікому сваіх сумненняў ці варта так жыць. Можна бурчэць, што беларусы бязвольна пагружаюцца ў абсурдзе лукашэнкаўскай улады. Але можна імі захапляцца за тое, што не страчваюць волі выжывання нават у такім абсурдным ладзе. Кашмарны, дарэчы, анекдоцік, які прывёў мне неацэнны Янак Туронак, здаецца, найбольш поўна паказвае беларускі характар. Вось калі ў няволю гітлераўцаў трапіў партызан Васька, тыя адразу павесілі яго ў роднай вёсцы, прыказваючы, каб боўтаўся на вяроўцы для папярэджання і ўвагі ўсіх нямецкіх ворагаў. Урэшце адрэзалі Ваську з пастронка і... „Ух!” — прастагнаў з болем вісельнік, падаючы на зямлю. „Дык ты жывы?” — уцешыліся людкове. А Васька ім кажа: „Ну, жыву. Спачатку, як толькі павіс, не скажу, цяжкавата было, ды ўсё ж неяк прывык...”. Хто быў той Васька? Герой, які мастацтва выжывання ўчыніў шэдэўрам чалавечага жыцця? Пасрэднасцю, якой прытрапіўся цудоўны шанц? Біяграфіі большасці людзей ананімныя — нарадзіліся, працавалі, наладзілі менш ці больш моцныя сужонскія сувязі, спарадзілі дзяцей або і не, і памерлі. Ці хто-небудзь прыгадае іхнія мінулыя турботы, радасці, сумоты, малыя перамогі і вялікія паразы? Апрача найбліжэйшых, што захоўваюць памяць аб іх, таксама не заўжды дбайна, здаецца — ніхто. Колькі ёсць такіх намагільных камянёў, праўда, памечаных імем і прозвішчам, датай нараджэння і смерці — на (...) |