Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.
Ігнараванне рэальнасціУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧТое, што адбываецца ў асяродку беларускай палітычнай апазіцыі апошнія тыдні іначай як тэатрам абсурду не назавеш. Нечакана цэнтральным пытаннем рэчаіснасці стаў удзел у так званых „парламенцкіх выбарах” альбо байкот гэтай выбарчай кампаніі. Ідуць бясконцыя дыскусіі — удзельнічаць альбо не ўдзельнічаць. У гэтым пытанні ўжо падзяліліся. Далей ідзе наступная стадыя — адны спрачаюцца, як выстаўляць кандыдатаў і на якой стадыі ім „здымацца”, іншыя — актыўна весці байкот альбо пасіўна. Давайце спярша разбярэмся з тэрміналогіяй. У звычайнай еўрапейскай краіне палітычная апазіцыя — гэта тая сіла, якая імкнецца да ўлады шляхам законнага ўдзелу ў легітымных выбарах. У Беларусі сітуацыя зусім іншая — у нашай краіне і палітычныя партыі і недзяржаўныя арганізацыі разам складаюць агульную дэмакратычную супольнасць, якая мусіць змагацца за карэнную змену, пажадана мірным эвалюцыйным шляхам, не проста асобных элементаў улады, а ўсёй дзяржаўнай сістэмы. Што такое цяперашнія „выбары ў парламент”? Фальшыўка, пусты гук, мыльная бурбалка не вартая ніякай увагі. Ці можа хто стане сцвярджаць, што ў Беларусі нешта вырашае Вярхоўны Савет? Ці можа ёсць рэальны падзел галін улады, ці ўсталявана мясцовае самакіраванне? Таму відавочна, што з усіх выбарчых працэсаў увагі вартыя толькі кампаніі па выбарах прэзідэнта — толькі тады, у 2001, 2006, 2011 гадах, былі нейкія шанцы на змену сітуацыі і сэнс выяўляць актыўнасць. Так, (...) |