Ніва № 07 (2909), 12 лютага 2012 г.
Меншасці ў прэзідэнтаГанна КАНДРАЦЮК— Калі ў свет пойдзе сігнал, што прэзідэнт нармальна ставіцца да нацыянальных меншасцей, гэта будзе таксама сігнал для нашых чыноўнікаў, каб яны сур’ёзна ставіліся да меншасцей, — такую думку выказаў Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюза ў РП пасля сустрэчы з Браніславам Камароўскім. 24 студзеня г.г., першы раз у пасляваеннай Польшчы, у прэзідэнцкім палацы з’явіліся ўсе афіцыйна прызнаныя меншасці краіны: немцы, украінцы, беларусы, літоўцы, славакі, чэхі, расіяне, яўрэі, ромы, кашубы, лэмкі, татары, караімы, армяне — разам больш за трыццаць чалавек. Хоць сама сустрэча мела характар візіту ветлівасці, меншасці належным чынам ацанілі жэст галавы дзяржавы. — Для нас гэта знак, што прэзідэнт адкрыты на праблемы меншасці, — кажа Барбара Пякарская з аб’яднання АБ-БА. — Гэта паказвае, што нашы старанні і дзеянні важныя не толькі для нас саміх, што яны пазітыўна ўплываюць на грамадства. Трэці прадстаўнік беларускай меншасці, старшыня БГКТ Ян Сычэўскі таксама адзначыў пазітыўны бок сустрэчы. — Калі прэзідэнт звяртае ўвагу, што рэлігійныя, нацыянальныя і этнічныя меншасці з’яўляюцца для яго важным асяроддзем у Рэчы Паспалітай, калі ён гаворыць, што меншасці трэба шанаваць, прыкмячаць, гэта вельмі важна. З гэтага не вынікаюць канкрэты, але ў сімвалічным сэнсе гэта вельмі важна, каб меншасці адчувалі сябе больш камфортна ў краіне. * * * Яшчэ да таго, калі Браніслаў Камароўскі выступіў з (...) |