Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.

Сустрэчы на „Вадохрышча”

Аляксей МАРОЗ

Хрышчэнне Гасподняе — адно з чатырох праваслаўных святаў, якое традыцыйна святкуецца ў нас, а прынамсі ў вёсках вакол Гайнаўкі і Бельска, тры дні. У першых стагоддзях хрысціянства Ражджаство Хрыстовае і Хрышчэнне Гасподняе адзначаліся супольна, але і пасля іх раздзялення захавалі падобнае значэнне. Нават і цяпер людзі масава наведваюць цэрквы на першы дзень Вадохрышча, каб памаліцца і прынесці дамоў асвячоную ваду, якая мае асаблівую моц. У мінулым, калі была такая магчымасць, ваду найчасцей асвячалі ў крыніцах або рэчках. Святкаванням Хрышчэння Гасподняга спадарожнічалі калядкі. Аб’яднанне „Музей малой айчыны ў Студзіводах” рашылася вярнуцца да даўніх традыцый і з 20 па 22 студзеня наладзіла „Сустрэчы на Вадохрышча”.

На першы дзень мерапрыемства моладзь з Узорнага фальклорнага калектыву „Дараносіца” з Хмялева (Рэспубліка Беларусь) і 3 асобы з „Хмялеўскіх валацюгаў” у Падляшскім доме праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім вучылі „Жэўжыкаў” з бельскай „тройкі” і студзіводскую „Жэмэрву” традыцыйным беларускім танцам, а дзеткі і моладзь з бельскіх калектываў вучылі сяброў з Беларусі спяванню традыцыйных калядак. Пасля супольна спявалі яны калядкі, даўнія песні і танцавалі. У чарговыя дні згаданыя беларускія калектывы паехалі па вёсках, каб прыпомніць вяскоўцам даўнія традыцыі і развесяліць іх у час Хрышчэння Гасподняга, радаснага, зімовага святкавання.

— Майстар-класы па традыцыйным спеве мы штогод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF